Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Школьныя музеі

Стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея Махроўскай сярэдняй школы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці пачыналася ў 1972 г. Настаўніца гісторыі Ірына Палікарпаўна Галяк зацікавілася партызанскім рухам у наваколлях вёскі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на поўдні ад Дняпроўска-Бугскага канала была створана партызанская зона. У памежнай вёсцы Калена дзейнічаў беларуска-ўкраінскі сельскі Савет, які кіраваў жыццём насельнікаў больш дзясятка суседніх вёсак. Маладая настаўніца загарэлася жаданнем аднавіць гісторыю партызанскага атрада імя С. Г. Лазо. Апантаная высокай ідэяй, яна здолела аб’яднаць вакол сябе самых актыўных, здольных і цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Пачалася шырокая пошукавая работа.

У в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая звязана з імем слыннага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, даўно існавала ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчага музея. Першыя экспанаты, прысвечаныя вызваленню Дастоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі сабраны першым дырэктарам Дастоеўскай школы Сямёнам Мартынавічам Крапчуком. У 1960-я гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Леанідаўна Раманава стварыла куток Ф. М. Дастаўскага.